Брэсцкія прадпрымальнікі прымуць удзел у міжнароднай сельскагаспадарчай харчовай выставе "Фермер-Экспа" ў венгерскім горадзе Дэбрэцэн. У праграме асобным пунктам пазначана бізнес-сустрэча брэсцкай дэлегацыі з прадстаўнікамі дзелавых колаў Венгрыі, Украіны і Румыніі. Гэтая сустрэча, як чакаецца, будзе вельмі карыснай для прадстаўнікоў айчыннага бізнесу з пункту гледжання пошуку новых эканамічных партнёраў і кантактаў.