Прыбыўшая з Пекіна вакцына супраць COVID-19 будзе прапанавана ўсім жадаючым

Фота: belta.by


Чарговая партыя кітайскай вакцыны супраць COVID-19 будзе выкарыстана для вакцынацыі ўсіх жадаючых, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Міністр адзначыў, што кітайская вакцына Vero Cell выкарыстоўваецца для масавай вакцынацыі, і на сёння яна ёсць у наяўнасці ва ўстановах аховы здароўя. "Мы прадоўжым яе выкарыстоўваць для вакцынацыі ўсіх катэгорый насельніцтва, усіх, хто пажадае гэта зрабіць", - сказаў ён.

Чарговая партыя прэпарату з Пекіна адпраўляецца на кантроль якасці. Паколькі гэта ўжо не першая пастаўка, будуць мінімізаваны ўсе бюракратычныя працэдуры, сказаў Дзмітрый Піневіч. "Таму загружаем і праз тыдзень яна ўжо будзе паступаць у дадатак да існуючых вакцын", - удакладніў ён, дадаўшы, што прэпарат не патрабуе нейкіх асаблівых умоў захоўвання і ў яго добры тэрмін годнасці.

Упершыню ў Беларусь прыбыла такая вялікая партыя вакцыны. У склад грузу з Пекіна, які сёння дастаўлены ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, увайшлі 1,5 млн доз вакцыны Vero Cell і больш за 1,5 млн шпрыцаў, якія ўрад КНР прадаставіў Беларусі ў рамках гуманітарнай дапамогі, а таксама 1,5 млн доз аналагічнай вакцыны, набытай беларускім бокам у рамках камерцыйнай закупкі.

Гаворачы аб той частцы грузу, які быў закуплены, Дзмітрый Піневіч падкрэсліў, што кітайскія партнёры прапанавалі эксклюзіўныя цэны. "Паверце мне, гэта добрыя, эксклюзіўныя цэны, якія прадастаўлены нашай краіне. Гэта, безумоўна, стала фактарам пры перагаворах нашых лідараў", - сказаў міністр.

Дамоўленасць аб перадачы Беларусі 1,5 млн доз вакцыны была дасягнута ў ходзе тэлефоннай размовы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна 10 студзеня 2022 года.

Дзмітрый Піневіч нагадаў, што гэта пятая партыя кітайскай вакцыны, якая паступіла ў Беларусь. Сумарна Кітай прадаставіў Беларусі 3 млн доз у якасці гуманітарнай дапамогі і 4,6 млн доз у рамках камерцыйнай закупкі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动