Паспяховае развіццё беларуска-карэйскага супрацоўніцтва ў сферы навукі, тэхналогій і інфарматызацыі, якое краіны актывізавалі апошнім часам, будзе садзейнічаць раскрыццю ўзаемадапаўняльнага патэнцыялу двухбаковага партнёрства ва ўсіх галінах на карысць народаў Беларусі і Карэі, - пра гэта гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе і народу гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Вызвалення.