Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе выпускаць інтэрактыўныя банкаматы і аптэчныя тэрміналы

Фота: belta.by


Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе выпускаць інтэрактыўныя банкаматы і аптэчныя тэрміналы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

У "Вялікім камені" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Карпарацыя Робатыкс" (Швейцарыя, Украіна). Кампанія плануе вырабляць інтэрактыўныя банкаматы і аптэчныя гандлёвыя аўтаматы для продажаў лякарстваў - RoboBank і RoboPharm. "З выкарыстаннем такіх банкаматаў час правядзення асноўных фінансавых аперацый будзе скарочаны да 30 секунд. Тэрмінал аптэчнага самаабслугоўвання дасць магчымасць праводзіць аналіз рэцэпта, выбіраць лякарствы (да 500 найменняў) і выдаваць іх карыстальніку", - растлумачылі ў парку.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动