Беларусь і Украіна распрацавалі дарожную карту па стварэнні сумесных вытворчасцей сельскагаспадарчай тэхнікі.

       Беларусь і Украіна распрацавалі дарожную карту па стварэнні сумесных вытворчасцей сельскагаспадарчай тэхнікі. Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка па выніках сустрэчы дэлегацый дзвюх краін у Гомелі. Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, гэта дарожная карта ў дастатковай меры ўлічвае інтарэсы абодвух бакоў. Украіна мае намер амаль падвоіць вытворчасць збожжа і тым самым нарасціць свой экспарт. Беларусь жа гатова дапамагчы ёй перааснасціць машынна-трактарны парк. Размова ідзе аб стварэнні вытворчасцей беларускіх камбайнаў, трактароў, плугоў, іншых сельскагаспадарчых агрэгатаў. Пры гэтым лакалізацыя вытворчасцей павінна быць даволі глыбокай. На пасяджэнні абмяркоўваліся таксама фінансавыя інструменты, прымяненне якіх дало б магчымасць паскорыць працэсы вытворчай кааперацыі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动