Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" зоймецца распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" зоймецца распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

У "Вялікім камені" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Кітайска-Беларуская Еўразійская Інавацыйная Акадэмія марской тэхналогіі " (КНР). Кампанія будзе праводзіць навуковыя даследаванні ў галіне складаных сістэм і развіцця штучнага інтэлекту, распрацоўку беспілотнай аўтаномнай тэхналогіі кіравання. Падчас рэалізацыі праекта плануецца супрацоўніцтва з Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动