"Белавія" працуе над пошукам новых напрамкаў і карэкціроўкай маршрутаў

Фота: belta.by


"Белавія" працуе над пошукам новых напрамкаў і карэкціроўкай маршрутаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны акаўнт авіякампаніі ў Facebook.

У спісе краін, куды сёння можа лятаць "Белавія", - Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія, Ізраіль, Казахстан, Турцыя, Узбекістан, ААЭ. Авіякампанія прыпыніла рэйсы ў Літву, Вялікабрытанію, Францыю, Украіну, Латвію, Фінляндыю, Чэхію, Швецыю, Эстонію, Польшчу, Італію, Нідэрланды, Германію, Аўстрыю, Бельгію, Іспанію, Венгрыю, Малдову, Сербію, Кіпр і расійскі Калінінград.

"Для кампаніі гэта вялікія страты, але калектыў "Белавія" прыкладае ўсе намаганні, каб справіцца. Авіякампанія пачала аднаўляцца пасля пандэміі COVID-19, адкрываць новыя напрамкі. Мы зусім не чакалі, што разам з нашымі пасажырамі будзем у такім становішчы. Нягледзячы на тое, што авіякампанія не мела ўплыву на сітуацыю, якая склалася, цяпер нашы спецыялісты працуюць над пошукам новых напрамкаў і карэкціроўкай маршрутаў", - гаворыцца ў паведамленні.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动