Такое меркаванне выказаў генеральны сакратар Федэрацыі егіпецкіх гандлёвых палат і Саюза афрыканскіх палат. Таксама ён агучыў яшчэ два перспектыўныя напрамкі для супрацоўніцтва. Першы – гэта вакцына ад каранавіруса беларускай вытворчасці, другі – электробус, які выпускае Беларусь. Гэтымі днямі ў Мінску праходзіць ІІ Беларуска-Афрыканскі эканамічны форум. Удзельнічаюць прадстаўнікі 14 афрыканскіх краін. Амаль палова дзяржаў паўднёвага кантынента ведае нашы тавары ад харчавання да машынабудавання.