МЗС Беларусі заяўляе аб негатоўнасці Літвы канструктыўна ўзаемадзейнічаць па выкананні палажэнняў Канвенцыі Эспа.

        Міністэрства замежных спраў Беларусі заяўляе аб негатоўнасці Літвы канструктыўна ўзаемадзейнічаць па выкананні палажэнняў Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце, - заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Беларускі бок прыкладае ўсе намаганні для таго, каб працэс падрыхтоўкі да будаўніцтва АЭС цалкам адпавядаў міжнародным патрабаванням. Літве прадастаўлены вычарпальныя адказы на зададзеныя пытанні. У адрас літоўскага боку накіравана дэталёвая справаздача па трансгранічнай ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Тым не менш, гэтая інфармацыя не дайшла да літоўскай грамадскасці, - адзначыў Андрэй Савіных. Беларусь пяць разоў накіроўвала літоўскаму боку прапановы аб правядзенні грамадскіх кансультацый. Усе яны застаюцца без адказу. Беларусь заклікае літоўскі бок вярнуцца да канструктыўнага ўзаемадзеяння па выкананні патрабаванняў міжнароднай канвенцыі ў духу добрасуседства і паразумення, - рэзюмаваў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.               

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动