Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь: мы выстаім, будзьце ўпэўнены

Фото: belta.by


Беларусь выстаіць, чаго б гэта ні каштавала. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе.

"Нашы інтарэсы рэальна хвалююць толькі нас. І толькі такая моцная дзяржава, як наша, можа забяспечыць іх абарону і захаванне. Я гавару моцная дзяржава, таму што мы былі і ёсць маналіт, у гэтым наша сіла. Тым не менш тэма "заграніца нам дапаможа" ўсё яшчэ бударажыць некаторыя розумы. Але, нягледзячы на штучна створаную знешнімі сіламі палітычную напружанасць у грамадстве, дзяржава выстаяла", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы выстаім, будзьце ўпэўнены. Выстаім, чаго б нам ні каштавала, таму што іншага не дадзена, - падкрэсліў беларускі лідар. - Дзякуючы моцнай уладзе не адбылося ніводнага збою, пачынаючы з работы галін і дзяржаўных сэрвісаў і заканчваючы паўсядзённымі дробязямі. Сацыяльныя праграмы і абавязацельствы выконваюцца ў звычайным для грамадзян рэжыме".

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动