Фермеры Омскай вобласці ўкараняюць беларускія тэхналогіі малочнай жывёлагадоўлі. Мадэрнізацыю вытворчай базы пачалі дзесяць сялянска-фермерскіх гаспадарак. Для Сібіры гэта ўнікальны вопыт. Новыя тэхналогіі дадуць магчымасць сельгаспрадпрыемствам значна палепшыць якасць прадукцыі. Такія магчымасці з'явіліся пасля візіту дэлегацыі Омскай вобласці ў Беларусь. Плануецца, што ў наступным годзе сучасныя даільныя залы атрымаюць яшчэ каля 20 сельгаспрадпрыемстваў Омскай вобласці.