Пра гэта паведамілі ў пасольстве Японіі ў Беларусі. Дыпламатычная місія з 2004 года рэалізуе праграму ўрада Японіі па дапамозе праектам па гаранаванні бяспекі чалавека. Па ёй выдзяляюцца гранты, нацэленыя на дапамогу людзям, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступстваў. У Беларусі ўжо рэалізаваны 54 праекты на суму больш за $ 4 млн. Як адзначыў пасол Японіі ў Беларусі Хірокі Токунага, сёлета чакаецца падпісанне кантрактаў на прадастаўленне грантаў не толькі ў медыцынскай сферы, але і ў сферы сацыяльнага абслугоўвання.