У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці рыхтуецца прыняць турыстаў адноўлены сядзібны дом Напалеона Орды.

 

www.vminsk.by

     Будынак ва ўрочышчы Чырвоны Двор пачалі аднаўляць у 2009 годзе. У мінулым снежні будаўніча-мантажныя работы завяршылі. Зараз супрацоўнікі раённага музейнага комплексу Напалеона Орды і профільныя спецыялісты завяршаюць падрыхтоўку пастаяннай экспазіцыі, прысвечанай жыццю шляхты. У сядзібным доме працавалі і сяляне, таму ў двух пакоях будзе паказаны і іх побыт і культура. Каб госці маглі параўнаць жыццё розных саслоўяў. Усяго турысты змогуць прагуляцца па 16 пакоях. Прапануецца ўладкаваць парадную залу, бібліятэку, гасціную, абедзенную і бальную залы, дзіцячую, працоўны кабінет. Ёсць ідэя ў будучыні закласці сад па аналогіі з тым, які быў у маёнтку сям'і Напалеона Орды.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动