У райвыканкаме прайшла сустрэча прадстаўнікоў дзелавых колаў з рабочай групай аргкамітэта конкурсу. Бакі абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння, у тым ліку выгады і магчымасці, якія атрымліваюць суб'екты гаспадарання пры падключэнні да еўразійскай праграмы комплекснай падтрымкі праектаў. Зацікаўленасць у гэтым выказалі шэраг прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак раёна. Інвестыцыйныя праекты ахопліваюць усе галіны рэальнага сектара эканомікі - ад будаўніцтва плодаагароднінасховішчаў да лагістычнага цэнтра па апрацоўцы грузаў. У выніку перамоў дасягнуты дамоўленасці аб пачатку супрацоўніцтва з кіруючай кампаніяй холдынгу "Канцэрн Брэстмясамалпрам". А першым заяўку на конкурс падаў ўладальнік базы адпачынку ProWeekend каля вёскі Вялікія Косічы. Прадпрымальнік Аляксандр Пракаповіч мае намер там стварыць аздараўленча-турыстычны комплекс. Пакуль будаўніцтва вядзецца за кошт уласных абаротных сродкаў. Рэалізацыя праекта можа паскорыцца ў выпадку паспяховага праходжання заяўкі міжнароднага конкурснага адбору.