Беларусь і Казахстан праводзяць актыўную работу па стварэнні індустрыяльна-тэхналагічнага парку сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі ў Акмалінскай вобласці. Да ўдзелу ў праекце з беларускага боку будуць прыцягнуты Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт і Казахскі агратэхнічны ўніверсітэт імя Сейфуліна. На іх базе плануецца стварыць навучальны цэнтр, студэнты якога змогуць вучыцца, стажыравацца на вытворчых плошчах ІТП. Паспяховая рэалізацыя праекта па стварэнні стане пераканаўчым пацвярджэннем пераваг інтэграцыі ў Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы.