Беларускае таварыства "Мяса-малочная кампанія" і бангладэшская каманія Square Consumer Products Limited падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Бакі разглядаюць магчымасць стварэння на тэрыторыі Бангладэш сумеснай вытворчасці малочнай прадукцыі з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій.
Падпісаны дакумент акрэслівае толькі намеры, дагавор плануецца заключыць да канца года.