Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на наступным тыдні наведае з афіцыйным візітам КНР.
Праграмай візіту запланаваны сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, прэм'ерам Дзяржаўнага савета Лі Кэцянам і старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Юй Чжэншэнам.
Пад час візіту плануецца падпісанне Сумеснай дэкларацыі і больш за 20 двухбаковых пагадненняў, пратаколаў і кантрактаў.