Цеплавую газавую электрастанцыю плануецца пабудаваць у Брэсцкай вобласці з прыцягненнем італьянскіх інвестыцый. Аб'ём магчымых інвестыцый будзе дасягаць 400-450 млн. еўра. Будаўніцтва цеплавой газавай электрастанцыі дасць магчымасць не толькі забяспечыць патрэбы Брэсцкай вобласці ў электраэнергіі, але і прадаваць яе на экспарт.