Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у 46-й сесіі Камісіі ААН па праве міжнароднага гандлю ў Вене. На сесіі плануецца завяршыць разгляд арбітражных правіл у галіне празрыстасці вырашэння інвестыцыйных спрэчак падчас рэалізацыі міжнародных дагавораў аб абароне інвестыцый. У Беларусі павышаная ўвага надаецца задачам прагрэсіўнага развіцця міжнароднага права для заахвочвання міжнароднага гандлю, прыватнага прадпрымальніцтва, інвестыцыйнага супрацоўніцтва.