"Белтрансгаз" - асноўны замежны актыў таварыства "Газпрам" у галіне транспарціроўкі газу. Заявіў старшыня праўлення і намеснік старшыні савета дырэктараў "Газпрама" Аляксей Мілер, выступаючы з дакладам нагадавым агульным сходзе акцыянераў, што праходзіць у Маскве
Паводе яго слоў былая беларуская кампанія паспяхова інтэгравалася ў газатранспартную сістэму "Газпрама".
Аляксей Мілер таксама заявіў, што працягам развіцця сухапутных маршрутаў на Захад можа стаць газаправод Ямал-Еўропа-2, які будзе пралягаць і па тэрыторыі Беларусі. Магчымасць рэалізацыі праекта неаднаразова абмяркоўвалася з кіраўніцтвам Беларусі.