Савет міністраў замежных спраў Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва на два гады падоўжыў статус назіральніка для Беларусі. Пасяджэнне савета адбылося ў Адэсе.
Статус назіральнікаў у АЧЭС падоўжаны і для Францыі, Германіі, Італіі і Туніса.
На пасяджэнні таксама абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва паміж арганізацыяй і ЕС, прызначэння краінавых каардынатараў рабочых груп, а таксама заслухана інфармацыя аб супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі, транспарту, гандлю і эканамічнага развіцця, аховы навакольнага асяроддзя, сельскай гаспадаркі.