Бізнес-форум з удзелам дзелавых колаў Казахстана праходзіць у Мінску. У цэнтры ўвагі бакоў-супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, медыцыны, харчовай прамысловасці, а таксама інвеставанне сумесных праектаў. Мы лічым, што ў Беларусі добры інвест-клімат, заўважыў дырэктар агенцтва па экспарту і інвестыцыям «Kaznex Invest» Аскар Арынаў.