Запушчаны афіцыйны сайт дырэкцыі чэмпіяната свету па хакеі 2014 года, які пройдзе ў Мінску.
Карыстальнікі інтэрнэта могуць даведацца парадак бязвізавага ўезду і правілы правозу багажу ў Беларусь у перыяд правядзення чэмпіяната, атрымаць інфармацыю аб гасцініцах і забраніраваць нумары.
З верасня пачнецца продаж білетаў на матчы. Усю інфармацыю аб правілах набыцця білетаў таксама можна даведацца на афіцыйным сайце дырэкцыі.