Навучэнцы подыўм-школы "Fashion Style" Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі з поспехам выступілі на XII Міжнародным конкурсе-фестывалі "Fashion top modelinkas 2013", які прайшоў у Вільнюсе.
У барацьбе за тытул юныя мадэлі дэманстравалі ўменне прэзентаваць сябе на подыўме ў вячэрніх сукенках, таксама ў адзежы вольнага стылю. Прадстаўніцы нашай краіны перамаглі ў намінацыях Фотамадэль і Міс Сстыль. У конкурсе прымалі ўдзел канкурсанты з Літвы, Латвіі і Беларусі.