Па меркаванні спецыялістаў установы ў Беларусі неабходна жорсткае кіраванне ўнутраным попытам для далейшага зніжэння інфляцыі, стрымлівання знешніх дысбалансаў і забеспячэння дастатковага патэнцыялу для выканання знешніх абавязацельстваў. Прадстаўнікі МВФ віталі зніжэнне мэтавага крэдытавання і рэкамендавалі працягнуць яго істотнае скарачэнне да ўзроўню ніжэй за 1% ВУП у сярэднетэрміновай перспектыве.
Прадстаўнікі МВФ станоўча ацанілі змены ўнесеныя ў банкаўскі кодэкс.