Бакі абмеркавалі ўмовы і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, сумесныя праекты. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што гандлёва-эканамічныя і палітычныя сувязі паміж краінамі развіваюцца даволі дынамічна.
Разам з тым патэнцыял партнёрства паміж краінамі далёка не вычарпаны, упэўнены Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, краіны могуць павялічыць тавараабарот.