Супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі пераходзіць ад гандлю таварамі да вытворчай кааперацыі, паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў на бізнес-семінары і кантактна-кааперацыйнай біржы, якія прайшлі ў Сербіі.
Блеарускі холзінг "Амкадор" разглядае магчымасці вытворчай кааперацыі ў гэтай краіне. Акрамя таго ў Сербіі дзейнічае зборачная вытворчасць беларускіх трактароў.
Чакаюцца новыя інвестпраекты, якія будуць рэалізоўвацца ў Беларусі з удзелам сербскага капіталу, вядуцца перамовы аб стварэнні ў Беларусі завода па вытворчасці сокаў.