Каталікі сёння адзначаюць адно з вялікіх святаў - Узнясенне Гасподне. Свята Узнясення адзначаецца на 40-ы дзень пасля Вялікадня, гэты дзень заўсёды прыпадае на чацвер, і ставіцца да дванаццаці найважнейшых святаў, разам з Калядамі, Вадохрышчам, Праабражэннем і Ўсьпеньнем. Вернікі згадваюць ў гэты дзень евангельскія падзеі звязаныя з апошнім момантам знаходжання Хрыста на зямлі па яго светлай Нядзелі. Па традыцыі на Ўзнясенне пякуць пірагі з зялёным лукам і абавязкова сімвалічныя лесвічкі (падоўжанай формы хлеб, булкі, пірагі з упрыгожваннямі з цеста ў выглядзе надрэзаў). Іх пякуць для таго, каб Хрысту было лягчэй падымацца на неба.