Напярэдадні святкавання гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні замежным лідарам, дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў.
У віншавальным пасланні Аляксандра Лукашэнкі да Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна адзначаецца, што ў памяці цяперашніх пакаленняў назаўжды застанецца гераічны подзвіг савецкіх людзей, якія адстаялі свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы, якія выратавалі свет ад фашызму.