Беларусь значна ўзмацніла абаронны патэнцыял, - пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод. У ліку ўзнагароджаных - вялікая група ваенных. Увогуле дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі самых розных галін. Гэта работнікі вытворчасці, будаўнікі, ваенныя, дзеячы культуры, навукі і адукацыі, дзяржаўныя служачыя, спартсмены. У ліку лаўрэатаў таксама кіраўнікі буйных прамысловых прадпрыемстваў, будаўнічых арганізацый і навуковых аб'яднанняў. На іх рахунку важкія дасягненні і поспехі ў нарошчванні вытворчага і інавацыйнага патэнцыялу Беларусі.