Унікальную выставу рыхтуюць у Магілёве да другога міжнароднага форуму “Традыцыйная культура, як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”. Ён пройдзе ў маі. У цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы да гэтай падзеі адкрыецца экспазіцыя, дзе будуць прадстаўлены каля 50-ці аўтэнтычных ручнікоў Прыдняпроўскага краю. Спецыялісты цэнтра правялі некалькі этнаграфічных экспедыцый у тых раёнах Магілёўшчыны, дзе яшчэ жыве традыцыя шанавання даматканых ручнікоў.