Беларусі і Аб'яднаным Арабскім Эміратам трэба пераходзіць ад гандлёвага супрацоўніцтва да інвестыцыйнага, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы ва ўрадзе з дзяржаўным міністрам па замежных справах Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Анварам Гаргашам.
Паміж краінамі існуе высокі ўзровень палітычнага даверу, сфарміравана нядрэнная дагаворная база, што дазваляе ажыццяўляць шматлікія праекты і дамоўленасці.
Краіны, на думку беларускага прэм'ер-міністра, не ў поўнай меры выкарыстоўваюць сумесны патэнцыял узаемнага гандлю харчовымі таварамі.