Пра гэта заявіў на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй першы намеснік губернатара Яраслаўскай вобласці - старшыня ўрада рэгіёну Аляксандр Князькоў. Ён адзначыў, што найбольш цесныя сувязі наладжаны паміж машынабудаўнічымі прадпрыемствамі Беларусі і Яраслаўскай вобласці. Першы намеснік губернатара выказаў упэўненасць, што візіт беларускай дэлегацыі дазволіць і далей развіваць плённае супрацоўніцтва з улікам узаемных інтарэсаў. У 2012 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Яраслаўскай вобласцю склаў больш за $ 604 млн., павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім годам амаль на 57%.