На выставе “Гістарычная мазаіка”, арганізаванай сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі Санкт-Пецярбурга "Петрапаўлаўская крэпасць", прадстаўлены васковыя фігуры першых асоб Расіі ад Пятра І да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Савецкую эпоху праілюструюць фігурамі Уладзіміра Леніна, Іосіфа Сталіна, Мікіты Хрушчова, Леаніда Брэжнева. Стваральнікі васковых фігур імкнуліся перадаць не толькі знешняе падабенства, але і найбольш яркія рысы характару, выразы твару, тыповыя позы. З гістарычнай дакладнасцю рэканструяваны касцюмы, дробныя аксесуары. Для стварэння адпаведнай атмасферы ў экспазіцыю ўключаць прадметы з калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, у тым ліку дакументы, фатаграфіі, мэблю, творы мастацтва.