Беларусь і В'етнам стварылі спрыяльныя ўмовы для развіцця двухбаковых адносін. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам В'етнама Віталь Бусько. У Палаце прадстаўнікоў прайшла сустрэча рабочай групы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Беларусі Да Ван Майем. Бакі намецілі план мерапрыемстваў для далейшага супрацоўніцтва. Па словах Віталія Бусько асноўныя задачы на перспектыву -- забеспячэнне прававога поля для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўмацаванне навуковых, міжкультурных кантактаў.