"Мінскі аўтамабільны завод" падпісаў кантракт на пастаўку ў Інданэзію 50-ці адзінак аўтатэхнікі беларускай маркі. Для пашырэння дыверсіфікацыі экспарту Мінскі аўтазавод таксама вывучае рынкі іншых краін і кантынентаў. У сакавіку дэлегацыя МАЗ пабывала ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Дасягнута дамоўленасць аб пастаўцы ў гэтую краіну не менш за 100 адзінак тэхнікі МАЗ - самазвалаў, цягачоў і паўпрычэпаў. Столькі ж машын павінны ў сёлета адправіцца ў яшчэ адну афрыканскую дзяржаву - Гану.