Беларускі металургічны завод адгрузіў першую ў гэтым годзе партыю нафтагазавых труб у Венесуэлу ў аб'ёме 420 тон. Існуе высокая верагоднасць, што значная частка гэтай прадукцыі будзе выкарыстаная ў рэалізацыі сумесных беларуска-венесуэльскіх праектаў у нафтагазавай сферы. У сілу аддаленасці дзвюх краін у рабоце з Венесуэлай асаблівае значэнне мае выразнае захаванне графіка паставак, бо трубы, адпраўленыя чыгуначным транспартам у порт Клайпеды, будуць дастаўлены марскім шляхам у лацінаамерыканскую краіну толькі ў чэрвені.