Беларусь будзе імкнуцца паглыбіць гандлёва-эканамічнае і інавацыйнае супрацоўніцтва краін СНД. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам Міжнароднага эканамічнага форуму дзяржаў - удзельніц СНД "Выклікі сучаснасці і перспектывы развіцця інтэграцыі на прасторы Садружнасці". Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у год свайго старшынства ў Садружнасці Беларусь будзе імкнуцца аб'яднаць намаганні ўсіх бакоў па паглыбленні ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, вытворчай кааперацыі.