Індыя зацікаўлена ў беларускай вялікагрузнай кар'ернай тэхніцы. Гэтая тэма абмяркоўвалася падчас сустрэчы Пасла Беларусі ў Індыі Віталя Прымы са спікерам ніжняй палаты парламента гэтай краіны Мейрай Кумар. Падчас размовы была адзначыла наяўнасць у Беларусі неабходнай для індыйскай здабыўной прамысловасці кар'ернай тэхнікі, іншай высокатэхналагічнай прадукцыі, а таксама калійных угнаенняў, пастаўкі якіх з'яўляюцца жыццёва важнымі для сельскай гаспадаркі і гарантавання харчовай бяспекі Індыі.