Яе ўдзельнікі павінны прадэманстраваць сілу, спрыт і знаходлівасць. Сярод конкурсных заданняў - кіданне бліноў, паяданне выпечкі на хуткасць, дэфіле на калодках. Апошняе выпрабаванне звязана з даўняй народнай традыцыяй, калі халасцякі на масленічныя гулянні павінны былі прыходзіць у калодках, каб незамужнія дзяўчаты маглі адразу убачыць іх у натоўпе.