Шляхі інтэнсіфікацыі беларуска-казахстанскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах абмеркаваны на кансультацыях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін у Астане. Бакі разгледзелі таксама ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым і высокім узроўнях. Падчас мерапрыемства падпісаны План супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Казахстана на 2013-14 гады.