Выстава лялек "Жанчыны свету ў нацыянальным адзенні", прымеркаваная да 8 сакавіка, адкрываецца на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта. Экспазіцыю складуць лялькі, падораныя кабінету-музею беларускай народнай культуры замежнымі дэлегацыямі і створаныя студэнтамі філфака. Сюрпрызам для гасцей стануць "жывыя лялькі", якія ўвасабляюць Беларусь, Кітай, Туркменістан, Турцыю і Непал. У іх ролі выступяць студэнткі філфаку.