Беларусь і Рэспубліка Карэя абмяняюцца вопытам стварэння электроннага ўрада. Пра гэта расказаў пасол Рэспублікі Карэя ў нашай краіне Кан Вон Сік. У сакавіку з гэтай мэтай запланаваны візіт у Беларусь карэйскай дэлегацыі, у якую ўвойдуць прадстаўнікі дзяржарганізацый і прыватных кампаній. Паводле ацэнак ААН, Рэспубліка Карэя па гэтым пытанні займае адно з вядучых месцаў у свеце, а ў Беларусі з яе развітой камп'ютарнай і інтэрнэт-інфраструктурай, эфектыўнай і аўтарытэтнай сістэмай дзяржаўнага кіравання ёсць ўсе ўмовы для фарміравання сістэмы электроннага ўрада.