Беларускія трактары вяртаюцца на французскі рынак. Гэта адзначыў першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Іван Дземідовіч на прэзентацыі беларускай тэхнікі падчас міжнароднай выставы сельскагаспадарчай тэхнікі Sima-2013 у Парыжы. Ён падкрэсліў, што ў савецкі час актыўна ажыццяўляўся продаж беларускай сельгастэхнікі ў Францыю і іншыя еўрапейскія краіны, якія з распадам Савецкага Саюза спыніліся. Цяпер настаў час, калі Беларусь зноў уваходзіць на французскі рынак.