Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідара Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. Як гаворыцца ў віншаванні, за мінулыя гады бакам удалося сфарміраваць паўнавартаснае міждзяржаўнае супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што дваццаць гадоў дыпламатычных адносін Беларусі і Туркменістана - гэта толькі пачатак шляху.