Арыі вядомых оперных кампазітараў прагучаць у выкананні беларускіх артыстаў у Белай гасцінай палаца Румянцавых-Паскевічаў 31 студзеня. Творы Моцарта, Вердзі, Чайкоўскага, Мусарскага і іншых вядомых кампазітараў падчас канцэртнай праграмы "Пытанні і адказы ў оперных шэдэўрах" выканаюць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Аляксей Мікуцель, Алеся Брэль і Анастасія Мажуць.