Беларусь і Літва абмеркавалі канкрэтныя крокі па далейшым развіцці дыялога – намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Алена КупчынА сустрэлася з часовым павераным у справах Літвы ў Беларусі Ёнасам Даніляўскасам. Разгледжана ўзаемадзеянне ў розных сферах, з улікам будучага старшынства Літвы ў Еўрапейскім саюзе ў 2013 годзе. Літоўскі дыпламат перадаў пасланне кіраўніцтва Лівы ў адрас прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча.