Цікавымі і значнымі праектамі быў напоўнены адыходзячы год для беларусаў Эстоніі - сустрэчы, канцэрты, выставы, імпрэзы. Планы на 2013 год таксама вельмі грунтоўныя. Свет павінен ведаць пра Беларусь і пра наш народ – працавіты, шчыры, добры, - упэўнена старшыня асацыяцыі беларусаў Эстоніі Ніна Савінава.