ЗША і Вялікабрытанія парушаюць міжнародныя абавязацельствы ў адносінах да Беларусі. Пра гэта было заяўлена на сустрэчы з прадстаўнікамі пасольстваў Вялікабрытаніі і ЗША у Міністэрстве замежных спраў нашай краіны. Яны былі запрошаны як прадстаўнікі дзяржаў-удзельніц Мемарандума аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (Будапешцкі мемарандум). Было адзначана, у прыватнасці, што адпаведна з артыкулам 3 Будапешцкага мемарандума Вялікабрытанія і ЗША ў сувязі з добраахвотнай адмовай Беларусі ад статусу ядзернай дзяржавы пацвярджаюць сваё абавязацельства устрымлівацца ад эканамічнага прымушэння, накіраванага на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам ажыццяўленне Беларуссю правоў, уласцівых яе суверэнітэту, і такім чынам забяспечыць сабе нейкую перавагу.