Рэфармаванне ўласнасці ва ўмовах глабальнага крызісу небяспечна. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1". Ён таксама падкрэсліў важнасць ажыццяўлення мадэрнізацыі эканомікі Беларусі пад кантролем дзяржавы. Міхаіл Мясніковіч таксама адзначыў, што за апошнія два гады золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі і знаходзяцца на ўзроўні двух месяцаў імпарту.